Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 56 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Міжнародныя арганізацыі заклікаюць спыніць пераслед прэсы ў Беларусі
15:04, 05/10/2004

Адразу некалькі міжнародных арганізацый звярнуліся да Аляксандра Лукашэнкі з нагоды закрыцця ў краіне цэлага шэрагу недзяржаўных газет. "Сусветная асацыяцыя газет" (WAN) і "Сусветны форум газет" (WEF), якія базуюцца ў Парыжы, накіравалі А. Лукашэнку ліст, у якім заявілі, што пасля закрыцця столькіх выданняў парламенцкія выбары "не могуць заслугоўваць даверу". У той жа дзень да А. Лукашэнкі звярнуўся "Міжнародны інстытут прэсы" - сусветная сетка рэдактараў, кіраўнікоў СМІ і вядучых журналістаў, якая базуецца ў Вене. Яны таксама выказваюць глыбокую заклапочанасць закрыццём некалькіх газет напярэдадні кастрычніцкіх выбараў у беларускі парламент.

На думку МІП, прыпыненне вялікай колькасці папулярных газет па тэхнічных прычынах падчас выбарчай кампаніі выклікае недавер да загадаў аб іх прыпыненні. МІП бачыць у дзеяннях уладаў яшчэ адну спробу прымусіць замаўчаць тыя медыі, якія крытычна ставяцца да пазіцыі ўраду. МІП заклікаў беларускага лідара спыніць пераслед СМІ і зрабіць усё магчымае для таго, каб журналісты ў Беларусі маглі выконваць свае прафесійныя абавязкі, не баючыся сутыкнуцца з агрэсіяй у свой бок, паведамляе прэс-служба БАЖ.

Нагадаем, што у гэтым годзе ўжо прыпыняліся 16 выданняў. 9 з іх Мінінфармацыі прыпыніла за апошнія паўтара месяцы: "Навінкі", "Новая газета Сморгони", "Алло!, Куплю, продам, меняю", "Время", "Предпринимательская газета", "Любой каприз", "Региональная газета", "Народный предприниматель", "Региональные ведомости".



Минск, Белоруссия

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: