Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 56 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Яраслаў Раманчук: «Такога нерэальнага бюджэту я яшчэ ня бачыў»
11:04, 05/10/2004

Міністар фінансаў Беларусі Мікалай Корбут, які 4 кастрычніка прадстаўляў праект бюджэту Беларусі на наступны год дэпутатам “палаты прадстаўнікоў”, паведаміў, што доля падаткаў у валавым унутраным прадукце павялічваецца з 45% да 57%. Гэта надзвычай высокі паказчык, лічыць кіраўнік аналітычнага цэнтру Мізэса Яраслаў Раманчук. “Такога нерэальнага бюджэту я яшчэ ня бачыў. Сёньня, па выніках першага паўгодзьдзя, мы маем выкананьне бюджэту дзесьці ў памеры 49–50%. А пры ўключэньні сюды інвэстыцыйных фондаў гэта будзе 52%. Такім чынам, на гэтыя паўгоду трэба значна скараціць выдаткі бюджэту і скараціць падаткі, што таксама не прадугледжана ў бюджэце”, -- паведаміў экспэрт “Радыё Свабода”.

Дэпутат “палаты прадстаўнікоў” Ігар Баслык зьвяртае ўвагу на тое, што Расея і Ўкраіна ня маюць такіх высокіх адлічэньняў у бюджэт праз падаткі, як беларусы. Ён гаворыць пра тое, што ў бюджэце Беларусі на наступны год прадугледжаныя значныя сумы ад розных штрафаў і пакараньняў. І гэта вельмі дзіўна, калі карным органам загадзя даводзяць плян па розных штрафах.

Падвышэньне падаткаў закране ня толькі прадпрыемствы, але і фізычных асобаў. Заробак будзе расьці, і адпаведна будзе павялічвацца памер падаткаў, паколькі ў Беларусі існуе прагрэсіўны падатак. Таму ўсе абяцаньні пра падвышэньне заробкаў з боку ўладаў, лічыць спадар Баслык, гэта толькі спроба ўвесьці насельніцтва краіны ў зман.

Тым ня менш, Палата прадстаўнікоў прыняла законапраект аб бюджэце ў першым чытаньні.
Минск, Белоруссия

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: