Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Гомелі затрымалі машыну з 30.000 асобнікамі праваабарончага бюлетэня 16:15, 07/10/2004
6 кастрычніка у Гомелі міліцыянты затрымалі праваабаронцу, старшыню рэгіянальнага аддзяленьня Беларускага Хэльсынскага камітэту Алеся Яўсеенку. Ён перавозіў з кіроўцам на мікрааўтобусе 30 тысячаў асобнікаў інфармацыйнага бюлетэню гамадзянскай ініцыятывы “Партнэрства”. Бюлетэнь цалкам прысьвечаны выбарам і рэфэрэндуму наконт працягу паўнамоцтваў Аляксандра Лукашэнкі. Адзін з цэнтральных артыкулаў бюлетэню называецца “Референдум вне закона”.
У міліцэйскім пастарунку Чыгуначнага раёну Гомеля Алеся Яўсеенку трымалі амаль тры гадзіны. На яго складзены пратакол аб парушэньні артыкулу 172 Адміністрацыйнага кодэксу – распаўсюд друкаваных вырабаў, зьмест якіх накіраваны на нанясеньне ўрону дзяржаўнаму і грамадзкаму парадку.
13 кастрычніка пратакол будзе разглядаць адмысловая камісіі адміністрацыі Чыгуначнага раёну Гомеля, паведаміла “Радыё Свабода”. Минск, Белоруссия