Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 78 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Зьніклага пяць гадоў таму Віктара Ганчара запрасілі на рэфэрэндум
11:09, 07/10/2004

Зінаіда Ганчар атрымала запрашэньне прыйсьці 17 кастрычніка на выбарчы ўчастак разам з мужам Віктарам Ганчаром і сынам Андрэем. Жонка зьніклага пяць гадоў таму лідэра апазыцыі заяўляе, што для яе гэта ёсьць паказчыкам сумленнасьці тых, хто арганізуе выбары і рэфэрэндум. “Гэта такое стаўленьне. Галасы ўсіх, хто ня прыйдзе галасаваць, будуць аддадзеныя Лукашэнку. Лічба 72% тых, хто быццам бы за рэфэрэндум, агучваецца апошнімі днямі недарэмна. Меншай лічбы ня будзе, магчымае толькі яе падвышэньне”, -- паведаміла Зинаида Ганчар «Радыё Свабода».

Паводле Зінаіды Ганчар, у жыльлёва-эксплютатацыйнай службе, якая абслугоўвае яе дом, ня могуць ня ведаць, што Віктар Ганчар лічыцца бязь вестак зьніклым. Пра гэта Зінаіда Ганчар ня раз інфармавала камунальнікаў, апошні раз — на пачатку году, калі тыя спрабавалі выклікаць Віктара Ганчара ў суд за не аплату жыльля.

Менавіта жыльлёва-камунальныя службы пастаўляюць у выбарчыя камісіі зьвесткі, на падставе якіх складаюцца сьпісы выбаршчыкаў. Зінаіда Ганчар згадала 1990-я гады, калі супрацоўнікі ЖЭСаў удакладнялі гэтыя зьвесткі, адмыслова наведваючыся ў кватэры. Цяпер, паводле Зінаіды Ганчар, ніхто такой карэктыроўкі не рабіў.

Як мы паведамлялі, запрашэньне прыйсьці на выбары таксама атрымаў зьніклы чатыры гады таму апэратар ОРТ Зьміцер Завадзкі. У Цэнтарвыбаркаме спачатку назвалі гэтыя зьвесткі правакацыяй, але пазьней акруговая камісія прызнала, што гэтае запрашэньне даслалі “памылкова”. Белоруссия

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: