Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 89 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Затрыманыя 12 чалавек з групы падтрымкі кандыдата БСДП (НГ)
10:54, 08/10/2004

Актывістаў выбарчай кампаніі кіраўніка берасьцейскай арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) 7 кастрычніка некалькі гадзінаў пратрымалі ў міліцэйскім пастарунку, дзе спрабавалі давесьці, што яны ня маюць права займацца агітацыяй.

У Камянец актывісты ініцыятыўнай групы Анатоля Ляўковіча, які вылучаецца кандыдатам у дэпутаты ў Белавескай выбарчай акрузе №7, прыехалі, каб распаўсюдзіць афіцыйныя агітацыйныя матэрыялы пра свайго кандыдата. Аднак мясцовыя міліцыянты спынілі гэтыя дзеяньні, спаслаўшыся на загад свайго начальніка Васіля Якімука.

Затрыманых валянцёраў адвезьлі ў пастарунак, дзе прымусілі пісаць тлумачальныя запіскі. Паводле словаў міліцыянтаў, валянцёры ня маюць права агітаваць за спадара Ляўковіча, бо ня ўсе зь іх ёсьць даверанымі асобамі гэтага кандыдата.

Анатоль Ляўковіч зьдзіўлены, што гэтай жа думкі, якая супярэчыць Выбарчаму кодэксу, прытрымліваецца і старшыня акруговай камісіі Віктар Грыцук.

Анатоль Ляўковіч паведаміў “Радыё Свабода”, што зь дзьвюх соцень ягоных плякатаў у Камянцы засталося менш за дзесятак (астатнія былі сарваныя), аднак ніякіх тлумачэньняў на гэты конт ён не атрымаў ні ў акруговай камісіі, ні ў міліцыянтаў.

У пастарунку актывістаў ініцыятыўнай групы спадара Ляўковіча пратрымалі прыблізна тры гадзіны і адпусьцілі толькі пасьля ўмяшальніцтва кіраўніцтва абласнога ўпраўленьня ўнутраных справаў.

Белоруссия



напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: