Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Касацыйную скаргу Леванеўскага i Васільева суд разглядзіць пасьля рэферэндуму 16:23, 08/10/2004
Касацыйная скарга лідара Агульнанацыянальнага стачкому прадпрымальнікаў, удзельніка Еўрапейскай кааліцыі “Свабодная Беларусь” Валерыя Леванеўскага i яго намесніка Аляксандра Васiльява будзе разглядацца судом Гродзенскай вобласцi 19 кастрычнiка. Нагадаем, што 7 верасня лiдары гарадзенскiх прадпрымальнiкаў былi прызнаны судом Ленiнскага раёну Гродна вiнаватымi ў здзейсненнi злачынства прадугледжанага артыкулам ст.368 ч.2 Крымiнальнага кодекса Рэспублiкi Беларусь “Знявага прэзiдэнта злучаная з абвiнавачваннем яго ў здзейсненнi цяжкага злачынства”.
Суддзя Дзмiтрый Дземчанка прыгаварыў Леванеўскага i Васiльева да 2 гадоў пазбаўлення волi. Падставай для гэтага сталася фраза «Приди и скажи, что ты против, чтобы за твой счет кто-то ездил в Австрию отдыхать, кататься на лыжах, жить в свое удовольствие», якая была надрукавана ў улётцы з заклiкам прыняць удзел у першатравеньскай акцыi пратэста.
З такiм прысудам нi Леванеўскi, нi Васiльеў, якiя дарэчы так i не прызналi сябе вiнаватымi, не пагадзiлiся.
- Судовае паседжанне па скарзе вельмi доўга адкладвалася. Я асабiста лiчу, што судзi проста хочуць дачакацца вынiкаў рэферэндума. У залежнасцi ад таго, якiя гэта будуць вынiкi, такое будзе i iх рашэнне, - заявiў ПАГОНI Уладзiмiр Леванеўскi, сын лідара прадпрымальнікаў. Минск, Белоруссия lllll