Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША цалкам падтрымлівае «Акт аб дэмакратыі ў Беларусі» 10:49, 11/10/2004
Пра гэта заявіла «Радыё Свабода» супрацоўніца прэсавай службы дзярждэпартамэнту ЗША Джоан Мор. Яна зазначыла, што гэты Акт адлюстроўвае заклапочанасьць і расчараваньне Кангрэсу ЗША цяперашняй сытуацыяй з дэмакратыяй і правамі чалавека ў Беларусі.
“Мы падзяляем гэтую заклапочанасьць становішчам грамадзянскай супольнасьці, сродкаў масавай інфармацыі, акадэмічных установаў ды праваабарончых структураў у Беларусі”, заявіла прадстаўніца Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША.
Паводле Джоан Мор, “Акт аб дэмакратыі ў Беларусі” быў распрацаваны дзеля дапамогі тым, хто змагаецца за дэмакратыю ў гэтай краіне.
“Мы заклікаем беларускія ўлады забясьпечыць выкананьне ўзятых імі забавязаньняў і правесьці будучыя парлямэнцкія выбары й рэфэрэндум у поўнай адпаведнасьці са стандартамі АБСЭ”, сказала афіцыйная прадстаўніца амэрыканскага дзярждэпартамэнту.