Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Міліцыя канфіскавала больш як 30.000 улётак у кандыдата БНФ у Берасьці 10:52, 12/10/2004
Як паведаміла агенцтва “Інтэрфакс” як найменей 34 тысячы экзэмпляраў ўлётак антыпрэзыдэнцкага зьместу былі канфіскаваныя міліцыяй ў мінулыя выходныя на кватэры кандыдата ў дэпутаты па Берасьцейскай-Цэнтральнай выбарчай акрузе, сябра БНФ Дзьмітрыя Шыманскага. Сярод сканфіскаванай друкаванай прадукцыі – 11 тысячаў улётак кааліцыі “Пяцёрка +”. Шыманскі, паводле зьвестак “Інтэрфаксу”, заявіў міліцыі, што ўлёткі яму перадалі на захаваньне месяц таму, і ён ня мае да іх аніякага дачыненьня. Паводле выхадных дадзеных улёткі былі надрукаваныя ў Расеі, у Цюмені. Міліцыя мае намер перадаць сканфіскаваныя ўлёткі ў акруговую выбарчую камісію, дзе балятуецца Дзьмітры Шыманскі.