Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 1213 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Дэмакратычных кандыдатаў пазбавілі рэгістрацыі
10:44, 12/10/2004

Выбарчыя камісіі 95-й і 96-й менскіх акругаў скасавалі рэгістрацыю кандыдатаў ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі Валянціны Палевіковай і Аляксандра Дабравольскага. Палевікова і Дабравольскі тлумачаць гэтыя дзеяньні выбарчых камісіяў замовай ўладаў і зьбіраюцца абскарджваць рашэньні акруговых камісіяў у ЦВК.

Паседжаньні камісій 95-й і 96-й акругаў праходзілі адначасова, у суседніх кабінэтах адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Менску.

У камісію 96-й акругі нібыта прыйшлі некалькі зваротаў вэтэранаў з паведамленьнямі, што нейкія маладыя людзі раскідвалі па паштовых скрынях ўлёткі Дабравольскага, а разам зь ёю ўлётку "Скажы Лукашэнку – не!" і газэту "Неделя" з антыпрэзыдэнцкім зьместам.

Страшыня камісіі Мікалай Білін заявіў, што ў выходныя была праведзеная праверка сябрамі камісіі, і “факты пацьвердзіліся”. У гэтых фактах камісія заўважыла парушэньне закону: подкуп выбарцаў, перавышэньне сумаў, выдзеленых на агітацыю, і распаўсюд ананімных матэрыялаў.

Спадар Дабравольскі зазначыў, што давераныя асобы раздавалі толькі ягоныя ўлёткі, але і распаўсюд матэрыялаў да рэфэрэндуму, у тым ліку легальных газэт не зьяўляецца крыміналам. Тым больш, што камісія гэтак і не высьветліла, хто ж распаўсюджваў гэтыя матэрыялы.

Аляксандар Дабравольскі і ягоныя давераныя асобы выказалі ўпэўненасьць, што гэта правакацыя на замову ўладаў.

На Валянціну Палевікову таксама быццам бы прыйшлі лісты выбаршчыкаў, якія даказвалі, што яна нібыта распаўсюджвала ля Чэрвеньскага рынку газэту "Народная воля" са сваім партрэтам. Камісія палічыла гэта перавышэньнем выдзеленых сродкаў на агітацыю і подкупам выбарцаў.

Валянціна Палевікаова ўпэўненая, што ўлады правялі ў акругах апытаньні, і калі ўбачылі вынікі, то каб не дапусьціць абраньня яе і Дабравольскага пайшлі на неправамернае скасаваньне іх рэгістрацыі.
Минск, Белоруссия

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: