Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Журналісту «Витебского курьера» адмовілі ў інфармацыі 12:15, 12/10/2004
Старшыня Віцебскай-Горкаўскай акруговай выбарчай камісіі Святлана Мянжынская адмовілася прадаставіць інфармацыю журналісту недзяржаўнай газеты "Витебский курьер" Уладзіміру Жыгулову. Пра гэта паведаміла прэс-служба БАЖ са спасылкай на газету "Народная воля". Спачатку Мянжынская пагадзілася на размову, але пасля заявіла, што не будзе адказваць на пытанні журналіста і наогул "не жадае мець справаў з прэсай". "Пакуль не прыме рашэння Цэнтрвыбаркам, я нічога не буду гаварыць", - заявіла старшыня камісіі. Тэмай размовы мела стаць пазбаўленне камісіяй рэгістрацыі кандыдата ў дэпутаты ПП НС Паўла Севярынца пасля яго выступу на абласным радыё. Мянжынская нагадала, што пазбаўлены рэгістрацыі кандыдат паскардзіўся на дзеянні камісіі ў пракуратуру, і дала суразмоўцу зразумець, што вельмі незадаволена гэтым учынкам.