Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Беларусаў пазбаўляюць права свабоднага ўдзелу ў выбарах і рэферэндуме 13:53, 13/10/2004, Тацяна Рэвяка, Праваабарончы цэнтр «Вясна»
Калі ў Праваабарончы цэнтр “Вясна” пачала паступаць інфармацыя, што на выбарчых участках выбаршчыкам прапануецца паставіць толькі адзін подпіс за два бюллетэні (па выбарах у Палату прадстаўнікоў і рэферэндуме), то адразу нават не паверыла. Праверыць гэтую інфармацыю я накіравалася на свой выбарчы ўчастак №560 Каліноўскай выбарчай акругі №108. Сапраўды, сакратар камісіі прапанавала мне паставіць подпіс за два бюллетэні. На мае словы, што я хачу адмовіцца ад удзелу у рэферэндуме і якім чынам гэта будзе адлюстравана ў сьпісе выбаршчыкаў, сакратар камісіі сказала, што ніякім.
Такім чынам, я, як і ўсе выбаршчыкі Беларусі, аказалася пазбаўленая права на свабодны ўдзел у выбарах і рэферэндуме, гарантаваны арт. 5 Выбарчага кодэкса: “Выбары (..) дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, (...) удзел у рэферэндуме з’яўляюцца свабоднымі: выбаршчык, удзельнік рэферэндума асабіста вырашае, ці ўдзельнічаць яму ў выбарах, рэферэндуме, за каго галасаваць на выбарах, за што галасаваць на рэферэндуме”.
І гэтае грубейшае парушэньне правоў выбаршчыкаў – па ўсёй Беларусі.
Вось ужо сапраўды: няважна як прагаласуюць, важна хто і як будзе лічыць.