Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Генэралу Сівакову «Акт аб дэмакрыті ў Беларусі» не «па барабану» – яго не пусьцілі ў Будапэшт 10:49, 13/10/2004
Юрыя Сівакова зноў не пускаюць за мяжу. Гэтым разам безь яго ўдзелу адбудзецца канфэрэнцыя міністраў спорту эўрапейскіх краінаў у Будапэшце 14–15 кастрычніка. Карэспандэнт «Радыё Свабода» запытаўся ў спадара Сівакова: якая ягоная рэакцыя на абмежаваньні ў перамяшчэньні?
Апошні раз міністар спорту і турызму Юры Сівакоў быў за мяжой два гады таму ў Цюрыху, дзе ў штаб-кватэры ФІФА вырашаўся лёс Фэдэрацыі футболу Беларусі: тады эўрапейскія спартовыя чыноўнікі доўга не згаджаліся з кандыдатурай на пасаду старшыні футбольнай фэдэрацыі кіраўніка Рады бясьпекі Генадзя Нявыгласа.
Ад таго часу ў “актыве” Сівакова толькі забароны на ўезд: спачатку на Алімпіяду ў Грэцыю, а неўзабаве — і ў астатнія краіны Эўразьвязу. У выпадку канчатковага прыняцьця “Акту аб дэмакратыі ў Беларусі” для Сівакова і шэрагу чыноўнікаў будзе зачынены і амэрыканскі кантынэнт.
“Сказаць, што мне “па барабану” — дык вы ўсё роўна не паверыце. Сказаць, што гэта не выклікае ў мяне пэўнага дыскамфорту, таксама не магу. Палітыка — гэта вайна, падчас дасягненьня мэтаў у якой выкарыстоўваюцца ўсе сродкі. Ніколі ніводная вайна не была яшчэ дзеля салдата: салдаты гінулі за мэты, амбіцыі палітычных дзеячаў”, -- паведаміў Сівакоў “Радыё Свабода”.
Спадар Сівакоў кажа, што за мяжу асабліва і не імкнецца. Да таго ж, ён можа выкарыстаць запрашэньне свайго суданскага калегі, якое той зрабіў падчас візыту ў Беларусь афіцыйнай дэлегацыі гэтай афрыканскай дзяржавы. Галоўнае, паводле Сівакова, што пакуль у Кітай пускаюць: такая заява зробленая з пэўнымі спадзяваньнямі на Алімпійскія гульні-2008 у Пэкіне. Минск, Белоруссия