Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Баранавічах затрыманыя польскія журналісты 12:40, 14/10/2004
Польскі тэлежурналіст Агнешка Рамашэўска і яе здымачная групасёньня прыехалі ў Беларусь, каб асьвятляць падзеі, зьвязаныя з выбарамі і рэферэндумам. Уначы на польска-беларускай мяжы ў Брэсьце іх сустракаў консул. Яны кіраваліся ў Менск, каб атрымаць акрэдытацыю, дакументы на якую папярэдне былі дасланыя ў беларускі МЗС, але па дарозе заехалі ў Баранавічы. У Баранавічах яны сустэліся з кандыдатам у дэпутаты ад АГП Сяргеем Андрушчанкам, а таксама з сябрамі Праваабарончага цэнтру “Вясна” і некаторымі іншымі мясцовымі дэмакратычнымі актывістамі.
Пасьля сустрэчы журналісты разам з кіраўніком Баранавіцкага адздзяленьня “Вясны” Сяргеем Гоўшам выйшлі на вуліцу з офісу, каб там зрабіць здымкі. На вуліцы іх ужо чакалі трое супроўнікаў міліцыі, у тым ліку адзін у чыне палкоўніка. Яны запатрабавалі прадставіць акрэдытацыю. Журналісты пачалі тлумачыць, што яны накіроўваюцца ў Менск дзеля яе атрыманьня, але іх слухаць ня сталі, а пасадзілі ў міліцэйскую машыну і павезьлі ў аддзяленьне міліцыі.
Сябра “Вясны” Сяргей Гоўша на дадзены момант зьвязваецца з амбасадай Польшчы ў Беларусі. Минск, Белоруссия