Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 1415 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



На Беларусі працягваецца «цуда над вурнай»
12:39, 14/10/2004, Вацлаў Радзівіновіч Gazeta Wyborcza

На Беларусі рыхтуецца фальшаваньне вынікаў рэфэрэндуму, які дасьць права Аляксандру Лукашэнка пажыццёва кіраваць краінаю. Ужо цяпер улады пачалі брутальнымі пагрозамі прымушаць студэнтаў да датэрміновага галасаваньня.

Напярэдадні нядзельнага рэфэрэндуму і адначасовымі парлямэнцкімі выбарамі ужо адбываецца "цуда на вурнай". Беларуская апазыцыя сьцьвярджае, што карткі для галасаваньня "датэрмінова" укінутыя ў вурны (закон дазваляе галасаваць ужо ад аўторка), будуць замененыя на "правельныя" галасы, што дазволіць уладам масова сфальшаваць вынікі.

– У аўторак, у першы дзень датэрміновага галасаваньня дэканы прайшлі па навучальных залях і агласілі, што ўсе павінны зараз ісьці да выбарчага вучастку. Казалі, што тыя, хто датэрмінова прагаласуе будуць вызвалены ў суботу ад заняткаў. А тыя хто зараз ня пойдзе, будуць вучыцца ў суботу, і не атрымаюць залікаў на сэсыі, – кажа тацьцяна зь менскага Дзяржаўнага Тэхнічнага Ўнівэрсытэту.

– А нас ужо ня гоняць, Выгладчыкі гэтага году прыйшлі на заняткі, забралі нашыя пашпарты і нічога ня кажучы сыйшлі некуды на 1,5 гадзіны. Потым вярнуліся, аддаючы нам дакуманты прасілі, каб мы "зьлітаваліся над нашым дэканам і кіраўнікамі катэдр і ня мелі прэтэнзій." Зразумммела, што яны прагаласавалі за нас – запэўнівае мяне Каця зь Беларускага Нацыянальнага Тэхнічнага Унівэрсытэту.

– Тэхніка "папраўкі" вынікаў галасаваньня ў нас добра разьвітая, – даводзіць Сяргей Альфёр, атар кніжкі "Мэтады фальшаваньня вынікаў выбараў – брудныя тэхналёгіі": – Можна падмяніць карткі тых, каму урны прывезьлі да дому, тых якія выбіралі на закрытых выбарчых вучастках, але найбольш робіцца пры дапамозе "датэрміновых". Між аўторкам і суботаю ніхто стала не знаходзіцца пры вурнах, у якія кідаюць карты для гадасаваньня, таму спакойна можна заменіць іх усе на "правельныя" – аргументуе Альфёр.

Чым больш будзе "датэрміновых" выбарцаў, тым лепш фальшаваць.

Таму гоняць студэнтаў.

Лукашэнка выйграе, калі "за" выкажа 50% усіх выбаршчыкаў плюс як мала яшчэ адзін выбаршчык.

Сацыёлагі з віленскага The Gallup Organization/Baltic Surveys, якія праводзілі дасьледваньні публічнага апытаньня на Беларусі, выявілі, што нават калі вучасткі наведаюць 90% і прыцягненьні на свой бок большай часткі невызначыўшыхся, патрэбны вынік прэзыдэнт можа атрымаць толькі калі яго людзі падробяць як мала 500 тысяч карт для галасаваньня.

Дзеля гэтага дырэктары фірм, рэктары і дэканы усіх беларускіх навучальных установаў цяпер брутальна гоняць сваіх студэнтаў на галасаваньне.

– У верасьні мы мелі практыку ў рэдакцыях. Зараз павінны здаваць залікі. Прызначылі нам яго на сераду і сказалі, што парктыку залічаць толькі тым, хто галасаваў датэрмінова. Наш куратар у выбарчым памяшканьні й адзначае тых, хто прыйшлі галасаваць. А людзі зь дэканатаў ужо два разы прачэсвалі усю установу і выганялі ўсіх на галасаваньне, – кажа Алёна з журналіскага факультэту БДУ.

Учора быў у сядзібе выбарчай камісыі №568, дзе галасавалі студэнты Беларускага Сельска-Тэхнічнага Унівэрсытэту. На месцы ня было ніводнага незалежнага назіральніка, толькі самі чальчы камісыі скаладзенай з прадстаўнікоў адміністрацыі.

Пад час датэрміновага галасаваньня вельмі задаволеныя замежныя назіральнікі – тыя, якіх на Беларусь даслалі дзяржавы СНД. Іх напраўдзе ніхто ня бачыў на выбарчых вучастках, затое іх стала паказваюць на дзяржаўным тэлебачаньні. У аўторак вечарам на экранах з`явіўся наглядальнік з Расеі Мікалай Кандраценка, які шмат гадоў будучы губернатарам Кубані зыскаў сабе славу забойцы і шавініста, што ненавідзіць Захад. "Бацька Кондрат", як яго называюць у Расеі, запэўніваў телегледачоў, што галасаваньне ў Беларусі адбываецца "абсалютна згодна з расейскім правам".

З хадою галасаваньня таксама абсалютна задаволены Ільля Вельджанаў, наглядальнік з Туркменестану, кіраўнік якога тукмен Башы ужо даўно запэўніў сабе права пажыцьцёвага выкананьня функцый прэзыдэнта.

Пераклад Р.Р., Баранавічы
Минск, Белоруссия

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: