Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 1617
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Рэдакцыі газеты «Бобруйский курьер» вынесена папярэджанне
16:05, 16/10/2004

13-га кастрычніка міністр інфармацыі Уладзімір Русакевіч вынес папярэджанне рэдакцыі недзяржаўнай газеты «Бобруйский курьер». У рэдакцыі пра гэта даведаліся 15-га кастрычніка, атрымаўшы ліст ад міністэрства. Выданне звінавачваюць у тым, што яно публікуе рэкламныя абвесткі пра дзейнасць, якая патрабуе ліцэнзіі, «без пацверджання рэкламадаўцам права на ажыццяўленне такой дзейнасці» (парушэнне арт. 30 Закона аб друку), паведаміла прэс-служба ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”.

На думку галоўнага рэдактара “Бобруйского курьера” Анатоля Санаценкі, санкцыі міністэрства сталі следствам нядаўняй публікацыі вынікаў вулічнага апытання бабруйчан наконт іх стаўлення да рэферэндума. (2 галасы – “за” і 5 - “супраць”). Акрамя гэтага, у газеце некалькі разоў з’яўляліся артыкулы з крытыкай на адрас мясцовага кіраўніцтва.

А. Санаценка паведаміў ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”, што будзе спрабаваць абскардзіць вынесенае папярэджанне. Нагадаем, што гэтае ж парушэнне стала адной з прычын прыпынення “Местной газеты” 14-га кастрычніка.
Минск, Белоруссия

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: