Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 1617
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Пракутура распачала крымінальную справу за выкрыццё фактаў фальсіфікацый падчас галасаваньня
15:10, 16/10/2004

Пракуратура Менску распачала крымінальную справу па факце прэсавай канфэрэнцыі аб мажлівых фальсыфікацыях падчас галасаваньня. 15 кастрычніка прадстаўнікі ініцыятывы “За справядлівыя выбары” й лідэры апазыцыйных партыяў прадэманстравалі журналістам праекты пратаколаў участковых выбарчых камісіяў з гатовымі лічбамі, а таксама зводныя табліцы па акрузе з разьмеркаваньнем галасоў на ўчастках.

Копіі падрыхтаваных пратаколаў і табліцаў паралельна патрапілі да актывіста ініцыятывы “За справядлівыя выбары” Анатоля Фёдарава й да лідэра ПКБ Сяргея Калякіна. У пратаколах ужо запісаныя вынікі на карысьць А. Лукашэнкі і кандыдатаў ад улады.

Як паведамляе “Радыё Свабода”, 15 кастрычніка на гэта адрэагаваў пракурор Менску Мікалай Кулік, які ў інтэрвію Беларускаму тэлебачаньню заявіў пра гэту прэсавую канфэрэнцыю наступнае:

“Яе ўдзельнікамі распаўсюджаныя адпачатна ілжывыя й ганебныя для прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь і іншых службовых асобаў прыдумкі, якія датычацца маючых адбыцца рэспубліканскага рэфэрэндуму й выбараў”.

Пракурор Кулік дадаў, што “матэрыялы ўтрымліваюць дастатковыя зьвесткі, якія паказваюць на прыкметы злачынстваў” паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэксу – аб паклёпе ды аб паклёпе на прэзыдэнта. Таму пракуратура Менску распачала па гэтых артыкулах кодэксу адпаведную крымінальную справу.

Белоруссия

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: