Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
«Супраціў» разышоўся па ўсёй краіне 13:36, 16/10/2004
Сто тысячаў асобнікаў газеты "Супраціў" з інфармацыяй пра выбары і рэферэндум распаўсюдзілі актывісты руху "Зубр" на працягу апошняга тыдня. Спецвыпуск убачылі жыхары Менска, Стоўбцаў, Любані, Маладзечна, Вілейкі, Барысава, Жодзіна, Смалявіч, Мар`інай Горкі, Чэрвеня, Магілёва, Асіповічаў, Бабруйску, Віцебска, Полацка, Гомеля, Брэста, Баранавіч, Горадні. Газету атрымалі студэнты буйнейшых ВНУ сталіцы - БДУ, БДПУ, БДМУ, БДУІР, БНТУ.
Газета распавядае аб палітычнай сітуацыі ў краіне, а таксама заклікае ўзяць удзел у падсумаванні вынікаў выбараў і рэферэндума 18 кастрычніка у 18.00 на Кастрычніцкай плошчы Менска.
Падчас распаўсюду "Супраціву" было затрымана 22 чалавекі. Минск, Белоруссия