Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Да падліку галасоў на ўчастках можа не застацца ніводнага назіральніка 19:26, 17/10/2004
Падачу скаргаў на парушэньні камісіі расцэньваюць як перашкоды іх працы і выдаляюць назіральнікаў ці выносяць ім папярэджаньні.
Папярэджаньні атрымалі юрысты Юрый Чавусаў і Андрэй Завадзкі, якія назіраюць на 516 участку 107 выбарчай акругі, па якой балатуецца Вінцук Вячорка. Прычынай вынясеньня папярэджаньняў стала тое, што яны падалі скаргі пра парушэньні пры галасаваньні па месцы знаходжаньня выбаршчыкаў.
Юрый Чавусаў распавёў, што назіральнікі далучыліся да сяброў камісі, якія накіраваліся разам са скрыняй і 60 бюлетэняў па быццам бы выкліках выбаршчыкаў. У камісіі быў пры сабе сьпіс выбаршчыкаў, але калі яны прыходзілі па ўказаных у ім адрэсах, аказвалася, што іх ніхто не выклікаў, а некаторыя з гэтых выбаршчыкаў ужо прагаласавалі. Сябры камісіі патлумачылі гэта тым, што ім далі з ЖЭС сьпіс пажылых людзей, якія пражываюць на ўчастку, і па ім, як аказалася зусім не па просьбах саміх выбаршчыкаў, камісія накіравался праводзіць галасавньне на даму. З 60 указаных у дадзеным сьпісе прагаласавала толькі 12 выбаршчыкаў.
З’явіўшыся на ўчастку, назіральнікі напісалі заяву ў камісію пра парушэньне парадку галасаваньня на даму. Менавіта гэта і стала прычынай вынясеньня ім папярэджаньняў. Старшыня камісіі Паланевіч папярэдзіла – калі ячшэ адна скарга, то назіральнікі будуць проста выдаленыя. Юрый Чавусаў паведаміў таксама, што да супрацоўнікаў міліцыі, якія дзяжураць на ўчастку зараз далучыліся людзі ў цывільным моцнага целаскладу – магчыма, менавіта яны і будуць выдаляць назіральнікаў. Калі гэта адбудзецца, да падліку галасоў на ўчастках не застанецца назіральнікаў.
Дарэчы, ужо выдаленая з участка па акрузе №107 назіральніца Алена Валынец па той жа прычыне – падача скаргі пра парушэньне ў камісію.