Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Акцыя ў Варшаве 17-га кастрычніка 19:23, 17/10/2004
Каля 100 чалавек сабралося каля беларускай амбасады ў Варшаве выказаць свой пратэст трэцяму тэрміну прэзідэнства А.Лукашэнкі. На пачатку акцыі адбыўся пэрфоманс: «Выбары ў Беларусі». Людзі перапранутыя у маскі Лукашэнкі і скандальнага польскага палітыка Анджэя Леппера праводзілі галасаванне за працяг паўнамоцтваў Лукашэнкі. У чырвона-зяленую скрынку з надпісам «Галасуем на Так»! удзельнікаў акцыі прымушаў укідваць бюлетэні з пытаннем аб працягу паўнамоцтваў Лукашэнкі чалавек ў вайсковым с плястыкавым аўтаматам.
Побач стаялі маладыя людзі трымаючыя балонікі з партэтам Лукашэнкі.
Праз некалькі хвілінаў з натоўпу выбег малады чалавек і выхапіў выбарчую скрыню з рук Лукашэнкі і вывярнуў яе на землю. Сярод моладзі ўзняліся бел-чырвона-белыя сцягі і транспаранты: «Лукашэнка 1994-2004 – Досыць!», «Беларусь у Эўропу!» «Стоп Лукашэнка!» А балонікі з выявай Лукашэнкі былі прабітыя.
Моладзь пачала скандаваць: «Досыць Лукашэнкі! Жыве Беларусь! Луку пад трыбунал!» Усю акцыю здымаў чалавек у цывільным з балкону амбасады. У сваю чаргу сярод натоўпу хадзіў чалавек з кінакамерай з надпісам КГБ.
У акцыі прынялі ўдзел: Звяз на карысць дэмакратыі ў Беларусі а тасама польскія маладзевыя рганізацыі: Млоде Центрум, Млодзі Демокраці, Зяленыя, ДЖЭФ.
Перад шматлікай прысутнай на акцыі прэсай быў зачытана супольная вышэй пералічаных арганізацыяў у справе адвываючыхся выбараў у Беларусі і асуджэння Лукашэнкаўскага рэжыму. Белоруссия