Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Павал Севярынец: «Моладзь зараз адзіная актыўная сіла, здольная да супраціву» 13:58, 19/10/2004
Акцыю 18 кастрычніка каментуе яе актыўны ўдзельнік, лідар “Маладога Фронту” Павал Севярынец: “Учорашняя акцыя -- гэта рэакцыя беларускага грамадства на той грандыёзны падман, якім быў рэферэндум. За 10 гадоў было шмат хлусні, але хлусня 17 кастрычніка была самай вялікай. Менавіта таму моладзь рашуча выйшла ўчора на прашпект, прарвала кардоны ля рэзыдэнцыі і прыйшла да КДБ, каб сказаць рэжыму ўсё, што пра яго думае. Мне здаецца, што беларусы павінны сабрацца, арганізавацца і да 2006 года ўсё змяніць.
Мяне страшна здзівіла, што лідары апазіцыйных партый паводзілі сябе на вуліцы абсалютна пасіўна. Людзі бачылі там Анатоля Лябедзьку, выступіў Аляксандр Бухвостаў, але побач увесь час был хіба што Мікола Статкевіч. Палітыкі павінны разумець, што моладзь зараз адзіная актыўная сіла, здольная да супраціву”.