Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 2021 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Аляксандр Васiльяў: «Нават калi прыйдзецца памерцi ў турме, на каленi мяне яны не паставяць»
15:06, 20/10/2004

Палiтзняволены Аляксандр Васiльяў, якi знаходзiцца ў Гродзенскай турме, адбывае пакаранне ў нелюдзкiх умовах. Пра гэта распавяла ПАГОНI жонка вязня Наталля Васiльява. У панядзелак 18 кастрычнiка яна ўпершыню наведала свайго мужа ў Гродзенскай турме.

- Умовы ўтрымання проста жахлiвыя. У камеры дзе ён сядзiць разам з iм знаходзiцца 28 чалавек. Ложкаў толькi 18. Таму спаць яны могуць толькi па чарзе, - распавядае Наталля Васiльява.

Паводле яе словаў у камеры жахлiвая антысанiтарыя.

- Там нават пацукi бегаюць. А гарачай вады каб памыцца няма. Ён кажа, што ўжо месяц не можа нармальна памыцца. Чаго ж тады здзiўляцца, што ў турме эпiдэмiя педыкулёза, - гаворыць яна.

У Аляксандра Васiльява ёсць шэраг хранiчных захворванняў. Аднак атрымаць нармальнай медычнай папамогi ён не можа.

Акрамя таго Васiльяў не можа есцi турэмную ежу. Таму вымушаны фактычна галадаць.

- У яго хворы страўнiк, а гэтую “ежу” ён проста не можа пераварыць. Вось таму ён амаль нiчога не есць. Толькi калi я перадам нешта, - гаворыць Наталля Васiльява.

Не гледзячы на гэтыя нечалавечыя ўмовы ўтрымання Васiльяў не падае духам.

- Нават калi прыйдзецца памерцi ў турме, на каленi мяне яны не паставяць, - прасiў перадаць на волю Аляксандр Васiльяў.

Нагадаем, што лiдар гродзенскiх прадпрымальнiкаў Аляксандр Васiльяў разам з Валерыям Леванеўскiм прызнаны вiнаватым ў публiчнай знявазе прэзiдэнта Аляксандра Лукашэнкi. Суд Ленінскага раёна прыгаварыў яго да 2 гадоў пазбаўлення волi ў папраўча-трудавой калонii агульнага рэжыму. Учора калегiя Гродзенскага абласнога суда пад старшынствам суддзi Аляксандра Корзуна падцвердзiла законнасць прысуда.

Андрэй Адлянiцкi
pahonia.promedia.by
Минск, Белоруссия lllll

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: