Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 2122 23 24
25 26 27 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Ёшка Фішэр не выключае ўвядзеньня санкцыяў адносна беларускіх уладаў
11:24, 21/10/2004

Міністар замежных справаў Нямеччыны Ёшка Фішэр выказаў сваю заклапочанасьць ў зьвязку зь беларускімі падзеямі. Учора ў Бэрліне ён выступіў з рэзкай крытыкай выбараў і рэфэрэндуму, што адбыліся ў Беларусі. Як перадае нямецкае агенцтва DPA, спадар Фішэр заявіў наступнае: “Урад Нямеччыны надзвычай занепакоены тымі страшэннымі недахопамі падчас беларускіх парлямэнцкіх выбараў, якія ўстанавілі назіральнікі АБСЭ. Гэта ніяк не адпавядае тым патрабаваньням да свабодных выбараў, якія абавязаўся выконваць Менск. Тое ж самае тычыцца і рэфэрэндуму”. Кіраўнік нямецкага МЗС сказаў, што нельга выключыць увядзеньня санкцыяў адносна беларускіх уладаў. Паводле нямецкіх назіральнікаў, заява кіраўніка замежнапалітычнага ведамства ФРГ зьяўляецца самай жорсткай з тых, што зробленыя за апошні час на адрас афіцыйнага Менску.

Міністар замежных справаў Нямеччыны Ёшка Фішар заявіў, што выбары і рэфэрэндум, што адбыліся ў Беларусі, ніякім чынам нельга ахарактарызаваць як свабодныя і справядлівыя.

Нямецкае агенцтва DPA таксама паведамляе, што ў Бэрліне вельмі заклапочаныя апошнімі гвалтоўнымі захадамі беларускіх уладаў супраць мірных пратэстаў апазыцыі.

Тым часам, сябра камісіі Бундэстагу па зьнешняй палітыцы Ўта Цапф, якая нядаўна наведала Менск у якасьці назіральніцы АБСЭ, у размове зь карэспандэнтам «Радыё Свабода» паведаміла, што ў Бэрліне прыступаюць да выпрацоўкі канкрэтных крокаў падтрымкі беларускай апазыцыі.

“Нам трэба ня проста падтрымаць апазыцыю, але і таксама і абараніць яе”, – заявіла Ўта Цапф. Паводле ейных словаў, беларускае пытаньне будзе абмяркоўвацца ў Бундэстагу цягам бліжэйшых тыдняў.
Минск, Белоруссия

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: