Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 2324
25 26 27 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Сваякі, сябры й калегі разьвіталіся зь Веранікай Чаркасавай
17:03, 23/10/2004, Игорь Карней, «Радыё Свабода», фото ByMedia.net

23 кастрычніка ў Катэдральным саборы ў Менску адпявалі забітую 20 кастрычніка ва ўласнай кватэры журналістку Вераніку Чаркасаву. Ёй было толькі 45 гадоў, сіратой застаўся непаўнагадовы сын. Разьвітацца зь Веранікай прыйшлі дзесяткі тых, зь кім яна працавала ў розных беларускіх выданьнях, родныя і сябры. І калі ўзгадвалі пра Вераніку, то гаварылі пра яе па-ранейшаму ў цяперашнім часе.

Катэдральны сабор у Менску сёньня быў перапоўнены: ішлі журналісты, палітыкі, сябры і калегі па ранейшых працах. Заўчасную і жудасную сьмерць не разумелі. Таму ў паветры бы віселі пытаньні: за што і навошта? Амаль усе ведалі, што Вераніка Чаркасава не была ні радыкальным чалавекам, ні радыкальным журналістам. І такой жудаснай расправы ніяк не заслугоўвала. А таму моўчкі патрабавалі: знайсьці таго, хто мог так пазьдзеквацца над безабароннай жанчынай.

Сярод тых, хто сёньня прыйшоў разьвітацца з Веранікай, быў Генадзь Бураўкін. Так сталася, што пад кіраўніцтвам Бураўкіна Вераніка рабіла свае першыя крокі ў тэлежурналістыцы, а апошнім часам яны разам працавалі ў рэдакцыі газэты “Салідарнасьць”. І спадар Бураўкін кажа, што цягам усіх гэтых гадоў адкрываў у Вераніцы ўсё новыя рысы яе характару.

“Вераніку я ведаю даўно. Ад таго часу, як яна прыйшла да нас на тэлебачаньне зусім юнай дзяўчынай, нявопытнай журналісткай. Але ўжо тады ў ёй, апроч відавочнай жаночай прыгажосьці, была бачная тая прафэсійная хватка, якая бывае ня так часта ў людзей, якія носяць журналісцкае пасьведчаньне. Што ў ёй увогуле падабалася – дык гэта залішне дасрослая (па тым яе ўзросьце) сур’ёзнасьць, грунтоўнасьць. Яна не сьпяшалася выносіць свае знаходкі, прыдумкі адразу ж на экран. Яна думала...

А потым так атрымалася, што мы сталі працаваць разам у газэце “Салідарнасьць”. І тут мне адчынілася ў ёй яшчэ адна прафэсійная рыса: вялікая-вялікая працавітасьць і адказнасьць. Усё, што ўмела, яна аддавала справе... Як можна было яе забіць? Навошта?.. Божа, ну нельга ж зь Беларусі так часта, так трагічна забіраць лепшых”.


Якраз пасьля гэтых словаў спадара Бураўкіна пачуўся царкоўны звон. І Генадзь Бураўкін сказаў, што гэта добры знак: Бог пачуў. А значыць, Вераніка будзе пад ягонай аховай.

Пахаваная Вераніка Чаркасава ў Калодзішчах. У яе застаўся непаўнагадовы сын.
Минск, Белоруссия

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: