Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Віцебску абрабавалі кватэру старшыні гарадзкой арганізацыі АГП 11:01, 23/10/2004
Старшыня віцебскай гарадзкой арганізацыі АГП Алена Залеская не выключае палітычнае матывацыі гэтага злачынства, бо зь ейнай кватэры зьніклі кампутар і факс, якія на перадвыбарчы пэрыяд было вырашана перанесьці сюды з партыйнага офісу. Цяпер гарадзкая арганізацыя АГП засталася без тэхнічных сродкаў і ня можа дзейнічаць гэтаксама актыўна, як раней. Паводле вэрсіі міліцыянтаў з Кастрычніцкага РАУС, злачынцы працавалі ў пальчатках, не пакінулі адбіткаў пальцаў, і таму знайсьці іх будзе досыць цяжка, перадае «Радыё Свабода».