Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 2324
25 26 27 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Міліцыя расшуквае гарадзенскіх журналістаў
13:52, 23/10/2004

Гродзенская міліцыя хоча прыцягнуць да адказнасці журналістаў, якія 4 кастрычніка правялі ў цэнтры Гродна пікет пратэсту супраць узмацнення ціску на незалежную прэсу. 22 кастрычніка капітан міліцыі, старшы інспектар аддзела прафілактыкі і аховы правапарадку Ленінскага РАУС Гродна Пётр Ленец у тэлефоннай размове запрасіў старшыню Гарадзенскай філіі Беларускай асацыяцыі журналістаў Паўла Мажэйку прыйсці ў аддзел міліцыі і даць тлумачэнні.

Журналіст адмовіўся і паведаміў, што будзе рэагаваць толькі на афіцыйныя патрабаванні супрацоўнікаў міліцыі.

Журналістка Юля Коцкая, якая таксама брала ўдзел у акцыі пратэсту паведаміла ГроднаNEWS, што ўвечары 21 кастрычніка па адрасу дзе яна прапісана з’явіліся тры супрацоўнікі міліцыі. Таксама міліцыянты шукаюць іншых удзельнікаў пікету Ірыну Чарняўку, Наталлю і Анатоля Макушыных.

Пяць гарадзенскіх журналістаў 4 кастрычніка сталі ў пікет пратэсту на самай люднай вуліцы Гродна Савецкай, пратэстуючы супраць узмацнення ціску на незалежную прэсу. Нагодай для правядзення акцыі стала асуджэнне на мінулым тыдні рэдактаркі "Биржи информации" Алены Раўбецкай па абвінавачанні ў распаўсюдзе абразлівай для прэзідэнта інфармацыі. Журналісты трымалі ў руках аркушы паперы са словамі "У Гродне судзяць журналістаў!!!"
Минск, Белоруссия

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: