Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Устаноўчы сход грамадзкай арганізацыі «Айчына» не адбыўся 11:31, 25/10/2004
Заплянаваны на 24 кастрычніка ў Менску ўстаноўчы сход па стварэньні новай масавай грамадзкай арганізацыі “Айчына” не адбыўся. Як паведаміў «Радыё Свабода» адзін зь яго арганізатараў, дэпутат Вярхоўнага Савету 12-га скліканьня Сяргей Антончык, кіраўніцтва Лядовага палацу, што на вуліцы Прытыцкага, паводле ініцыятывы міністра унутраных спраў Уладзіміра Навумава, скасавала папярэднія дамоўленасьці пра арэнду будынку для сходу, у якім чакаўся ўдзел каля трох тысяч прадстаўнікоў з усіх рэгіёнаў Беларусі.
Менгарвыканкам даў прынамсі дазвол на правядзеньне сходу “Айчыны” у парку Дружбы народаў, што на плошчы Бангалор. Аднак сябры аргкамітэту, паводле Антончыка, палічылі ўмовы правядзеньня масавага мерапрыемства “пад адкрытым небам” непрымальнымі.
Нагадаем, за правядзеньне сходу сяброў ініцыятыўнай групы “Айчыны” Сяргей Антончык быў пакараны 15 суткамі арышту, які вядомы палітык адбываў зь 5 па 20 кастрычніка ў менскім спэцпрыёмніку-разьмеркавальніку на вуліцы Акрэсьціна. Минск, Белоруссия