Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 2728 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Беларусь супрацоўнічала з рэжымам Садама Хусэйна на працягу трох гадоў
13:40, 27/10/2004, «Радыё Свабода»

Паводле захопленых у Іраку дакумэнтаў і паказаньняў былых ірацкіх афіцыйных асобаў, што мелі доступ да сакрэтнай інфармацыі, Беларусь вяла вайскова-гандлёвае супрацоўніцтва з рэжымам Садама Хусэйна з 2000 па 2003 гады. За гэты час ірацкая дэлегацыя наведала Беларусь, каб дамовіцца пра куплю сыстэмаў проціпаветранай абароны й тэхналёгіяў вядзеньня электроннай вайны. Беларускія экспэрты наведвалі Ірацкія аб’екты проціпаветранай абароны. Беларускія фірмы заключылі мноства кантрактаў па продажы Багдаду абсталяваньня па ракетным навядзеньні і кантролі.

Справаздача ЦРУ падае наступную храналёгію падзей:

2000-2001 гады.

Паводле афіцыйнай асобы з кампаніі Аль-Ліндзі, дзьве ірацкія дэлегацыі з Камісіі па вайсковай індустрыялізацыі наведалі Менск. Падчас візыту дэлегацыі сканцэнтраваліся на супрацоўніцтве ў галіне проціпаветранай абароны – у прыватнасьці, на куплі ўдасканаленай мадэлі расейскага радара П-18, які выкарыстоўвае лічбавую электроніку й складаныя супрацьблёкавыя функцыі. У выніку паездкі Беларусь, як мяркуецца, паставіла Іраку новую мадэль П-18 і запчасткі. Таксама падчас першага візыту быў падпісаны кантракт пра трэніроўку ірацкіх спэцыялістаў на сыстэме проціпаветранай абароны S-300.

Старэйшая афіцыйная асоба Камісіі па вайсковай прамысловасьці паведаміла пра тое, што наўпроставыя палёты паміж Багдадам і Менскам былі ўсталяваныя летам 2000 году. Беларусь утварыла сумесную з Багдадам авіялінію, на якой працавалі чатыры Боінгі-747, якія перавозілі незаконныя тавары, экспэртаў і афіцыйныя асобы непасрэдна ў Багдад пад прыкрыцьцём гуманітарных місіяў.

2002: Кантракт на пастаўку Гірас і сыстэмаў навядзеньня.

Дакумэнты паказваюць, што прадстаўнік беларускай кампаніі заключыў дамову на пастаўку сыстэмаў ракетнага навядзеньня й кантролю для дзяржаўнай кампаніі Ірака Аль-Карамах. Фірма ЭлектрыкГазКом падпісала кантракт № 209/2002 на суму $5.053.971. Іншы кантракт ЭлектрыкГазКому быў падпісаны на суму $20.771.700 на пастаўку лябараторнага і экспэрымэнтальнага абсталяваньня. Далейшыя дакумэнты гавораць пра выдзяленьне ірацкім бокам сродкаў па кантрактах, а таксама пра дастаўку і аплату – праз Інфабанк і сырыйскага прадстаўніка. На дакумэнтах стаяць подпісы кіраўнікоў Бюро Гандлю, кампаніі Аль-Карамах і Міністэрскага офісу.

2002-2003: Беларускія экспэрты пры супрацоўніцтве Расеі памагаюць у абслузе й рамонце ірацкага ракетнага й гарматнага абсталяваньня.

Гэтая праца была завершана ў лютым 2003. Беларускія экспэрты праводзілі працу ў прынамсі чатырох вайсковых батарэях 145 ірацкай брыгады. Паводле міжведамаснага ліста, беларускія экспэрты пакінулі Ірак наземным транспартам 24 лютага 2003 году на загад расейскага абмасадара пакінуць Ірак да 26 лютага таго ж году.
Минск, Белоруссия

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: