Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 2728 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У Гародні затрымалі журналіста
15:06, 27/10/2004

27 кастрычніка каля 12.30 ў Гродне міліцыя затрымала кіраўніка гарадзенскай філіі Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ), журналіста зачыненай газеты "Пагоня" Паўла Мажэйку. Пра гэта паведаміла БАЖ гарадзенская журналістка Ірына Чарняўка, якой Павел паспеў патэлефанаваць пасля затрымання. Паводле папярэдняй інфармацыі, сёння ж у 14.00 ў Ленінскім раённым судзе адбудзецца разгляд яго адміністратыўнай справы.

Як паспеў паведаміць па тэлефоне Мажэйка, затрыманне праводзіў капітан міліцыі старшы інспектар Пётр Ленец. Паводле папярэдняй інфармацыі, журналіст знаходзіцца ў аддзеле прафілактыкі і аховы правапарадку Ленінскага РАУС Гродна. Між тым, дзяжурны Ленінскага РАУС заявіў прэс-службе БАЖ, што ні пра якое затрыманне не ведае; тэлефон ў аддзеле аховы правапарадку ўвогуле не адказвае.

Затрыманне П. Мажэйкі, хутчэй за ўсё, звязана з пікетам, які гарадзенскія журналісты правялі 4 кастрычніка. Пяць гарадзенскіх журналістаў зладзілі пікет, пратэстуючы супраць узмацнення ціску на незалежную прэсу. Нагодай для правядзення акцыі стаў абвінаваўшы прысуд рэдактарцы "Биржи информации" Алене Раўбецкай, якой інкрымінавалі распаўсюд абразлівай для прэзідэнта інфармацыі. Журналісты трымалі ў руках аркушы паперы са словамі "У Гродне судзяць журналістаў!!!"

Белоруссия

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: