Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Гродна затрыманы яшчэ двое журналістаў. Прысуд Паўлу Мажэйку абвесцяць 1 лістапада 17:48, 29/10/2004, БАЖ
Прысуд кіраўніку гарадзенскай філіі ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў", журналісту зачыненай газеты "Пагоня" Паўлу Мажэйку авесцяць 1-га лістапада. Такое рашэнне прыняў сёння суд Ленінскага раёна Гродна, разгледзеўшы яго адміністратыўную справу, заведзеную паводле ч.1 арт. 167-1 КоАП (парушэнне парадку арганізацыі сходаў, мітынгаў, вулічных шэсцяў, пікетаванняў і г. д).
Мажэйку можа быць вынесена папярэджанне, альбо штраф ад 20 да 50 базавых велічыняў, альбо адміністратыўны арышт ад 3 да 15 сутак. У Ленінскім райсудзе былі затрыманыя для складання пратаколаў яшчэ двое журналістаў (Анатоль і Наталля Макушыны), якія разам з Мажэйкам удзельнічалі ў несанкцыянаваным пікеце 4-га кастрычніка і прыйшлі ў суд, каб падтрымаць калегу. Суд над Макушынымі прызначаны на сераду.
Cлуханні адміністратыўнай справы Мажэйкі пачаліся 27-га кастрычніка пасля 15.00. За дзве з паловай гадзіны да гэтага ён быў затрыманы міліцыяй у цэнтры Гродна. Затрыманне Мажэйкі звязана з пікетам, які ён і яшчэ 4 гарадзенскія журналісты правялі 4-га кастрычніка, пратэстуючы супраць узмацнення ціску на незалежную прэсу.