Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
12 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30          




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Чарговы рабунак у офісе апазыцыйных арганізацыяў
12:28, 01/11/2004

У Маладэчне ў ноч з 30 на 31 кастрычніка невядомымі была абрабаваная прыватная хата, у якой месьцяцца офісы тутэйшых філіяў партыі БНФ і Беларускага Хэльсынскага камітэту. Паводле актывіста маладэчанскай суполкі Партыі БНФ Алеся Капуцкага, злодзеі залезьлі ў хату праз выбітае акно: “Я раніцай прыйшоў і ўбачыў, што тут такі гармідар і тое-сёе зьнікла. Я патэлефанаваў у міліцыю, яны прыехалі, і выявілася, што тут частка аргтэхнікі зьнікла: сыстэмны блёк, факс і ксэракс, магнітола, мадэм і сканэр, а таксама радыётэлефон”.

Як вядома, тыдзень таму невядомыя абрабавалі кватэры дэмакратычных актывістаў у Менску і Віцебску. У Менску ахвярай невядомых злачынцаў стала кватэра намесьніка старшыні партыі БНФ Алеся Міхалевіча, а ў Віцебску – кватэра старшыні абласной суполкі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Алены Залескай. Там таксама злодзеі скралі аргтэхніку зь інфармацыяй пра дзейнасьць гэтых дэмакратычных арганізацый, паведамляе «Радыё Свабода».

Белоруссия

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: