Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Яўген Крыжаноўскі патрабуе 100 мільёнаў ад «БДГ» 10:51, 02/11/2004
У судзе Кастрычніцкага раёну Менску распачаўся разгляд пазову мастацкага кіраўніка тэатру гумару “Хрыстафор” Яўгена Крыжаноўскага да “Белорусской деловой газеты” і яе карэспандэнта Сяргея Сацука. Крыжаноўскі патрабуе 100 мільёнаў рублёў кампэнсацыі з газэты і 20 мільёнаў рублёў з карэспандэнта Сяргея Сацука.
Падставай для судовага разьбіральніцтва сталася публікацыя ў “БДГ” сёлета ў сакавіку пра тое, што заснаваная Крыжаноўскім фірма “Хрыстафор-Клірынг” стала фінансавай пірамідай, празь дзейнасьць якой пацярпелі многія беларускія прадпрыемствы на дзясяткі мільёнаў рублёў.
Яўген Крыжаноўскі ў красавіку падаваў у суд пазоў аб абароне гонару і годнасьці, і суд прызнаў, што надрукаваныя ў артыкуле зьвесткі пра тое, што ён замешаны ў фінансавым махлярстве, не зьяўляюцца праўдзівымі. “БДГ” надрукавала кароткае абвяржэньне, але праз пэўны час Яўген Крыжаноўскі ізноў зьвярнуўся ў суд, гэтым разам з патрабаваньнем матэрыяльнай кампэнсацыі памерам 120 мільёнаў рублёў.
Нагадаем, што Яўген Крыжаноўскі ў 2001 годзе спрабаваў стаць кандыдатам на прэзыдэнта Беларусі. У 2003 годзе ён абвясьціў пра тое, што з палітычных і эканамічных прычынаў ня мае магчымасьці працаваць у Беларусі і зьехаў у Маскву, дзе працаваў у телепраграме “Аншлаг”. Сёлета Яўген Крыжаноўскі вярнуўся ў Беларусь.
Як мяркуе карэспандэнт “БДГ” Сяргей Сацук, Крыжаноўскі падаў у суд БДГ з наступных прычынаў:
“Пасьля падачы пазову на “БДГ” ён вяртаецца назад. Прычым адкрывае сэзон на ОНТ, цяпер робіць перадачу на “Лад”, запускае тры новыя спэктаклі ў лістападзе. Я лічу, што няма лепшага спосабу выслужыцца перад уладай, як задавіць незалежную газэту”, -- паведаміў журналіст “Радыё Свабода”.