Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Заява Амбасады ЗША наконт беларускіх назіральнікаў на выбарах у ЗША 15:57, 02/11/2004
Назіранне за выбарамі з’яўляецца звычайным мерапрыемствам для дыпламатычных прадстаўніцтваў, і Дзярждэпартамент Злучаных Штатаў вітае інтарэс замежных урадаў да дзейнасці дэмакратычных інстытутаў ЗША. Мы вітаем жаданне беларускіх дыпламатаў назіраць за выбарамі ў ЗША і спадзяемся, што гэты вопыт будзе карысным для Беларусі ў развіцці яе ўласных дэмакратычных працэдур. У назіранні за выбарамі ў ЗША будзе прымаць удзел шэраг дыпламатычных прадстаўніцтваў пад эгідай Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе. Акрамя таго, наколькі нам вядома, шэраг амбасадаў плануе назіраць за выбарамі незалежным чынам, асобна ад гэтай арганізацыі.
Выбары ў Злучаных Штатах, у тым ліку і на агульнанацыянальныя пасады, такія, як прэзідэнцкая, праводзяцца на мясцовым узроўні і на ўзроўні штатаў. Мясцовае заканадаўства, якое значна адрозніваецца ў розных штатах, вызначае, якім чынам нейтральныя назіральнікі, уключаючы акрэдытаваных у ЗША дыпламатаў, могуць назіраць за выбарамі. Паколькі не існуе нацыянальнай альбо федэральнай сістэмы па акрэдытацыі назіральнікаў, Дзярждэпартамент ЗША садзейнічаў усталяванню кантактаў паміж амбасадамі, уключаючы Амбасаду Беларусі, і выбарчымі камісіямі многіх штатаў.
У выніку шэраг прадстаўніцтваў, уключаючы беларускае, дасягнулі дамоўленасцяў з уладамі розных штатаў і акругаў краіны наконт назірання за дэмакратыяй у дзеянні пад час выбараў. Нам таксама вядома, што некаторыя беларускія чыноўнікі ўвойдуць у склад групы назіральнікаў ад Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе.
Злучаныя Штаты поўнасцю прытрымліваюцца сваіх абавязацельстваў па Капенгагенскім і Стамбульскім дакументах аб прыняцці назіральнікаў з краін-удзельніц АБСЕ на выбарах у ЗША ў межах, дазволеных законам.