Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Давераная асоба Віктара Юшчанкі: «У Беларусі на рэфэрэндуме адбылася фальсыфікацыя» 10:53, 02/11/2004
Былы міністар замежных справаў Украіны Барыс Тарасюк, які цяпер зъяўляецца даверанай асобай кандыдата ў прэзыдэнты Ўкраіны ад апазыцыі, адказаў на пытаньні карэспандэнта «Радыё Свабода» Валера Каліноўскага пра свой погляд на стасункі Ўкраіны зь Беларусяй у выпадку магчымай перамогі на выбарах 21 лістапада Віктара Юшчанкі.
“Відавочна, што будзе зроблены аналіз стану ўзаемадачыненьняў зь Беларусьсю і будуць выпрацаваныя пазыцыі адносна разьвіцьця гэтых стасункаў. Пры гэтым будзе ўлічвацца перш за ўсё, што гэта суседняя краіна, згодна з асноўнымі напрамкамі нашай замежнай палітыкі ўсе суседзі зъяўляюцца прыярытэтам для Ўкраіны. Відавочна, што будзе таксама ўлічвацца і важнасьць падтрыманьня і разьвіцьця двухбаковых ўзаемадачыненьняў. На выпрацоўку гэтай пазыцыі будзе ўплываць і фактар выкананьня Беларусьсю міжнародных абавязацельстваў, асабліва ў галіне правоў чалавека”.
Камэнтуючы нядаўні рэфэрэндум і парлямэнцкія выбары ў Беларусі, вядомы украінскі дыплямат Барыс Тарасюк заявіў:
“На маю думку, у Беларусі адбылося тое, што не прайшло па-за ўвагай міжнародных арганізацыяў, асобных краінаў, – а менавіта адбылася фальсыфікацыя. І натуральна, што пэўныя арганізацыі й краіны абвясьцілі санкцыі супраць афіцыйных асобаў Беларусі. Гэтага варта было чакаць. Галоўнае, чаго чакала міжнародная супольнасьць,– гэта тое, каб любое ўсенароднае волевыяўленьне ў Беларусі прайшло свабодна, дэмакратычна і празрыста. На жаль, гэтак ня сталася і ў выніку Беларусь зноў пацьвердзіла сваю рэпутацыю краіны, якая выпадае з сыстэмы эўрапейскіх каштоўнасьцяў”.