Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
З ініцыятывай правесьці пікет выступілі сябры Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі “Народная грамада”. Меркавалася, што акцыя адбудзецца 6 лістапада на стадыёне “Будаўнік” і ейныя ўдзельнікі выкажуць сваё стаўленьне да распаўсюду фашызму ў сучаснай Беларусі й сьвеце. Аднак у гарвыканкаме адмовілі ў правядзеньні пікету, спаслаўшыся на тое, што ў заяўцы не пазначаныя захады, каб забясьпечыць грамадзкі парадак і бясьпеку, мэдычнае абслугоўваньне і ўборку тэрыторыі пасьля масавага мерапрыемства, паведаміла “Радыё Свабода”.