Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 45 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30          




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Суд часткова задаволіў зыск Яўгена Крыжаноўскага да «БДГ»
11:00, 04/11/2004

Тры мільёны рублёў з "Белорусской деловой газеты" і 500 тысяч рублёў з журналіста Сяргея Сацука павінны быць спагнаныя на карысць мастацкага кіраўніка тэатра "Хрыстафор" Яўгена Крыжаноўскага. Такое рашэнне прыняў 2 лістапада суд Кастрычніцкага раёна Мінска, разгледзеўшы зыск аб кампенсацыі маральных стратаў Крыжаноўскага. Першапачаткова Крыжаноўскі хацеў спагнаць 100 мільёнаў рублёў з газеты і 20 мільёнаў - з журналіста. Рэдакцыя збіраецца абскарджваць рашэнне суда, паведамляе прэс-служба БАЖ.

Падставай для судовага разбіральніцтва стала публікацыя "Хорошо пошутили, или Смеется тот, кто смеется без последствий", якая з`явілася ў "БДГ" 5 сакавіка 2004 года. У артыкуле Сацука ішла гаворка пра магчымы ўдзел Крыжаноўскага і яго фірмы "Хрыстафор-Клірынг" у дзейнасці адной з мінскіх "фінансавых пірамід", з-за якой панеслі фінансавыя страты шмат якія беларускія прадпрыемствы.

Крыжаноўскі ўжо ў красавіку падаваў у суд зыск аб абароне гонару і годнасці з нагоды гэтай жа публікацыі, і суд прызнаў распаўсюджаныя газетай звесткі непраўдзівымі. Пасля гэтага "БДГ" апублікавала частку пастановы суда, датычную абвяржэння распаўсюджаных газетай звестак. Крыжаноўскага гэта не задаволіла, і ён зноў звярнуўся ў суд, гэтым разам патрабуючы матэрыяльнай кампенсацыі.
Минск, Белоруссия

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: