Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Да Еўрапейскай кааліцыі «Свабодная Беларусь» далучыліся «Малады фронт» і Беларуская Партыя свабоды і прагрэса 10:43, 09/11/2004
8 лістапада ў Мінску прайшло паседжанне Каардынацыйнага камітэта Еўрапейскай кааліцыі “Свабодная Беларусь”, на якім у склад аб’яднання былі прынятыя “Малады Фронт” (старшыня – Павал Севярынец) і Беларуская Партыя свабоды і прагрэса (старшыня – Уладзімір Навасяд). П.Севярынец быў уведзены таксама ў склад Каардынацыйнага камітэта кааліцыі.
На паседжанні сябры Каардынацыйнага камітэта абмеркавалі вынікі выбараў і рэферэндуму, разгледзелі пытанні стратэгіі дзейнасці кааліцыі, а таксама заклікалі прадстаўнікоў усіх дэмакратычных сілаў Беларусі да аб’яднання на еўрапейскай платформе.
Паводле падлікаў, з 107 чалавек, якія былі вылучаныя на гэтых выбарах арганізацыямі, што ўваходзяць у кааліцыю, кандыдатамі ў дэпутаты было зарэгістравана толькі 36 чалавек, астатнім было альбо адмоўлена ў рэгістрацыі, альбо яны былі знятыя з выбарчай дыстанцыі.
Каардынацыйны камітэт Еўрапейскай кааліцыі адзначыў, што сёлетнія парламенцкія выбары і рэферэндум былі ператвораныя ў фарс, падчас якога падліку галасоў не было, - замест гэтага ўладамі агучваліся загадзя падрыхтаваныя лічбы.
Каардынацыйны камітэт Еўрапейскай кааліцыі “Свабодная Беларусь” запатрабаваў таксама вызвалення палітзняволеных: Валерыя Леванеўскага, Аляксандра Васільева і Міхаіла Марыніча. Акрамя таго, камітэт выказаў абурэнне з нагоды забароны ўезду ў Беларусь кіраўніку бюро па Беларусі, Малдове і Украіне фонда Ф.Эберта Гельмуту Курту. Такія захады беларускіх уладаў, адзначае Еўрапейская кааліцыя “Свабодная Беларусь”, наносяць шкоду стасункам Беларусі з Еўропай. Минск, Белоруссия