Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Гельмут Курт: «Спадзяюся, што працэс самаiзаляцыi Беларусі не атрымае працягу» 10:50, 09/11/2004
“Я спадзяюся, што гэты, у сваiм родзе выключны акт беларускага боку будзе выпраўлены i працэс самаiзаляцыi краiны не атрымае працягу”,– пiша ў адкрытым лiсце адзiн з кiраўнiкоў фонду iмя Ф.Эберта, Гельмут Курт, якога 4 лiстапада беларускiя ўлады не пусцiлi на тэрыторыю нашай краiны.
Нагадаем, што кiраўнiк бюро фонду iмя Ф.Эберта на Украiне, Малдове i Беларусi Гельмут Курт, спрабаваў патрапiць на мiжнародны форум “Беларусь памiж уплывам Расii i прыцягненнем Еўропы”, што адкрыўся ў мiнулы чацвер у Менску. Аднак яму было адмоўлена ва ўездзе без тлумачэння прычынаў. Нягледзячы на ўсе намаганнi з боку нямецкай амбасады ў Менску i асабiста амбасадара Марцiна Хекера, выправiць сiтуацыю не атрымалася i спадар Курт быў вымушаны вярнуцца назад.
Як паведамляе ПАГОНЯ, учора быў абнародаваны адкрыты лiст, у якiм Гельмут Курт адзначае, што фонд заўжды паслядоўна рабiў крокi для падтрымання дыялога памiж Еўразвязам i Беларуссю, i нават выключны акт беларускага боку не стане чарговым крокам у працэсе самаiзаляцыi краiны.
Гельмут Курт вядомы як паслядоўны прыхiльнiк недапушчэння iзаляцыi Беларусi. Минск, Белоруссия