Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 910 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30          




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Амбасадарка Латвіі тры месяцы чакае ўручэньня даверчых лістоў
10:51, 09/11/2004

Прыехаўшы ў Менск у пачатку жніўня, амбасадарка Латвіі ў Беларусі Майра Мора дагэтуль не ўручыла свае даверчыя лісты Аляксандру Лукашэнку. Менскія дыпляматы згадваюць рэкорд амэрыканскага амбасадара Майкла Козака, які чакаў прэзыдэнцкай аўдыенцыі некалькі месяцаў.

Неўзабаве пасьля таго, як “Радыё Свабода” паведаміла, што амбасадарка Латвіі ня можа ўручыць нават копіі сваіх даверчых лістоў міністру замежных справаў Беларусі, той прыняў Майру Мору ды яе копіі. Аднак для завяршэньня працэдуры акрэдытацыі яшчэ неабходна ўручыць арыгіналы даверчых лістоў кіраўніку краіны.


Прэсавы сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных ня змог паведаміць, калі амбасадарку Латвіі прыме Аляксандар Лукашэнка.

У Рызе зьвяртаюць увагу на тое, што набліжаецца нацыянальнае сьвята Латвіі — Дзень Незалежнасьці 18 лістапада. Усе амбасадары Латвіі ва ўсім сьвеце ладзяць з гэтай нагоды прыёмы. Ці стане Майра Мора паўнавартаснай амбасадаркай за гэтыя дзесяць дзён? Неафіцыйна зь беларускага МЗС паведамілі, што яе сустрэча з Аляксандрам Лукашэнкам плянуецца толькі на сьнежань з прычыны вельмі шчыльнага прэзыдэнцкага графіку.
Минск, Белоруссия

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: