Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 1011 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30          




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Экспэрт ЭБРР: Беларусь і Туркмэністан – два найгоршыя краіны ў нашым «банкаўскім партфэлі»
11:01, 10/11/2004

Краіны былога СССР у сфэры эканамічнага росту цяпер выходзяць на другую пазыцыю у сьвеце – пасьля Кітаю і некаторых яго суседзяў. Такая выснова зробленая ў штогадовым дакладзе Эўрапейскага банку рэканструкцыі і разьвіцьця, распаўсюджаным у панядзелак. Вядучы эканаміст фінансавай установы Вілем Боўт адзначае, што адсутнасьцю рэформаў на гэтай прасторы вылучаюцца толькі дзьве краіны – Туркмэністан і Беларусь. З нагоды публікацыі дакладу Вілем Боўт даў інтэрвію беларускай службе “Радыё Свабода”.

Знаходзячыся ў Лёндане, у штаб-кватэры Эўрапейскага банка рэканструкцыі і разьвіцьця, Вілем Боўт адзначае, што Расея і іншыя краіны былога савецкага лягера ніколі ня меліся так добра, як цяпер.

Паводле Боўта, падвышэньне цэнаў на нафту да 50 даляраў за барэль можа паспрыяць таму, што ў наступным годзе ў гэтым рэгіёне эканамічны рост можа дасягнуць ад 7 да 8 працэнтаў.

“Цэны на нафту і газ самі цягнуць за сабой Расею, а разам зь ёю Азэрбайджан, Казахстан і Туркмэністан (таксама гэта і высокія цэны на бавоўну). Цана на золата робяць тое самае ў Кыргызстане, а на алюміній – у Таджыкістане. Такім чынам, мы маем цэлы шэраг вельмі спрыяльных міжнародных эканамічных умоваў”.

Экспэрт банку аднак адзначае, што сувязь паміж нафтавым багацьцем і рэформамі можа быць цалкам адваротнай: чым больш прыродных багацьцяў мае краіна, тым менш настойлівыя ўлады ў ажыцьцяўленьні пазытыўных пераменаў.

“Галоўнае наступства вялікага аб’ёму натуральных багацьцяў – запаволеньне рэформаў”.

У дакладзе Эўрапейскага банку адзначаецца, што нават у такіх бедных на нафтавыя рэсурсы краінах як Армэнія і Грузія, рост эканомікі адпавядае рэгіянальнай тэндэнцыі. Паводле экспэрта, пасьпяховае замацаваньне гэтага росту залежыць ад посьпеху рэформаў.

“Рэформы, рэформы, рэформы. Іх укараненьне. Ня проста прыняцьцё законаў. Законы можа прыймаць хто заўгодна. Значна цяжэй праводзіць іх у жыцьцё”.

Эўрапейскі банк рэканструкцыі і разьвіцьця даволі актыўна супрацоўнічае з вышэй названымі краінамі.

Праблемы ўзьнікаюць у каапэрацыі з дзьвюма іншымі дзяржавамі – Туркмэністанам і Беларусьсю. Гэтыя краіны, паводле экспэртаў банку, не адпавядаюць дэмакратычным крытэрам, замацаваным ў статуце гэтай фінансавай установы, і банк апошнім часам быў вымушаны скараціць свае пазыкі і праграмы падтрымкі гэтым краінам.

Вось як характарызуе сытуацыю ў Беларусі Вілем Боўт:

“Яны сфабрыкавалі рэфэрэндум, і цяпер краіна штораз болей адхіляецца ад канонаў дэмакратычных і празрыстых плюралістычных грамадзтваў, якія закліканы падтрымваць наш банк. Беларусь і Туркмэністан – два найгоршыя краіны ў нашым “банкаўскім партфэлі”. Мы сапраўды спачуваем народам гэтых краінаў, якім прыходзіцца перажываць гэтыя цяжкія часы”.

Белоруссия



напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: