Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 1011 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30          




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Прэсавы сакратар КГБ пра справу Марыніча: «Нічога ня будзе мяняцца да суду»
16:19, 10/11/2004

10 лістапада сьледчыя КГБ плянуюць завяршыць расьсьледаваньне крымінальнай справы Міхаіла Марыніча, былога міністра і амбасадара, якога вось ўжо паўгода ўтрымліваюць у вязьніцы. Справу мусілі завяршыць на мінулым тыдні, і ўжо паведамілі пра гэта адвакатам абвінавачанага, але, як аказалася, паводле тэхнічных прычынаў завяршэньне расьсьледаваньня зноў адклалі. І вось сьледчыя абяцаюць сёньня перадаць справу Марынічу на азнаямленьне.

Якім можа быць далейшы лёс справы Марыніча? Прэсавы сакратар КГБ Аляксандр Базанаў у інтэрв’ю “Радыё Свабода” уяўляе яго гэтак:

“Як толькі абарона Марыніча спыняе знаёміцца, справа перадаецца назіраючаму пракурору і ўсё, ідзе у суд”.

А вось магчымасьць зьмены меры стрыманьня для Міхаіла Марыніча Аляксандр Базанаў выключае:

“Пра тое, што зьмякчацца нешта будзе, не было размовы. Відавочна, што нічога ня будзе мяняцца да суду”.

Нагадаем, Міхаіла Марыніча абвінавачваюць адразу у чатырох злачынствах : незаконным захоўваньні зброі, крадзяжы маёмасьці і сакрэтнага дакумэнта ды ў невяртаньні пячаткі грамадзкай арганізацыі. Аднак абаронца Вера Страмкоўская перакананая, што сьледзтва ня мае доказаў віны Марыніча.

“Гэта ўсё наўмысныя злачынствы, але якраз доказаў таго, што Марыніч гэта зрабіў наўмысна, у сьледзтва і няма”, -- паведамила Страмкоўская “Радыё Свабода”.

Адвакат кажа, што будзе патрабаваць, каб пракурор увогуле спыніў крымінальны перасьлед былога міністра. На думку абаронцы, суд будзе мець цалкам законныя падставы не прымаць да разгляду такую бяздоказную справу.

Трэцім варыянтам разьвіцьця падзеяў можа быць рашэньне назіраючага пракурора падтрымаць абвінавачваньне ня ў поўным аб’ёме, а толькі часткова. І тады шанцы на зьмену меры стрыманьня для Міхаіла Марыінча павялічацца, лічыць Вера Страмкоўская.

Міхаіл Марыніч знаходзіцца пад вартай ужо з 26 красавіка. Паводле дактароў, у яго значна пагоршылася здароўе, між тым у ізалятары КГБ няма патрэбных умоваў для аказаньня вязьням мэдычнай дапамогі.

Беларускія ўлады неаднаразова заяўлялі, што справа Міхаіла Марыніча – “выключна крымінальная”. Між тым, сам Марыніч перакананы ў палітычных прычынах ягонага перасьледу. Нагадаем, былы міністар і амбасадар перайшоў на бок апазыцыі і зьбіраўся ўдзельнічаць у будучых прэзыдэнцкіх выбарах.
Минск, Белоруссия mmmmm

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: