Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 1112 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30          




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Маркус Мэкель: Неабходныя іншыя падыходы да беларускай дыктатуры
10:53, 11/11/2004

Міжнародны каардынатар кіроўнай сацыял-дэмакратычнай партыі пры нямецкім Бундэстагу Маркус Мэкель перакананы, што колішнія надзеі Захаду на перамены ў краінах былога камуністычнага блёку пацярпелі фіяска. Неабходныя іншыя падыходы да дыктатураў, у тым ліку і да беларускай. Меркаваньні вядомага нямецкага палітыка выкладзеныя на старонках сёньняшняй бэрлінскай “Die Tageszeitung”, паведамляе “Радыё Свабода”.

Маркус Мэкель — вядомы экспэрт у пытаньнях нямецкай замежнай палітыкі, ён паходзіць з Усходняй Нямеччыны. У свой час ён быў адным са стваральнікаў гэдээраўскай партыі “Ost-SPD”, а пасьля падзеньня Бэрлінскага мура займаў пасаду міністра замежных справаў ГДР.

У асяродку нямецкіх сацыял-дэмакратаў Маркус Мэкель адрозьніваецца найбольш жорсткімі падыходамі ў пытаньнях нямецкай палітыкі адносна Беларусі. Паводле ягоных перакананьняў, тая палітыка разрадкі ў дачыненьні да ўсходняга блёку, якая ў свой час адыграла станоўчую ролю ва Ўсходняй Нямеччыне, патрабуе пераацэнкі ў сучасных умовах.

Безумоўнай памылкай Захаду ёсьць тое, што ён пэўны час разглядаў перамены ў былым усходнім блёку як перамены зьверху. На справе ж здарылася, што новыя палітычныя акторы не змаглі адпавядаць гэтай канцэпцыі.

З гэтых памылак трэба рабіць неадкладныя высновы, — лічыць Маркус Мэкель. “Ва ўмовах беларускага рэжыму, дзе прэзыдэнт Лукашэнка шляхам маніпуляванага рэфэрэндуму стварыў сабе ўсе шанцы для пажыцьцёвага кіраваньня, існуе шэраг апазыцыйных партыяў і незалежных няўрадавых арганізацыяў. Задача Нямеччыны і Эўропы падтрымаць і ўмацаваць гэтыя сілы”, — лічыць спадар Мэкель.

На ягоную думку, паколькі беларускія СМІ ёсьць пераважнай манаполіяй беларускай дзяржавы, неабходныя выключныя намаганьні. Ён прапануе паралельна з прафэсійнай падрыхтоўкай правінцыйных беларускіх журналістаў ствараць альтэрнатыўныя мэдыі, якія бы вялі перадачы з-за мяжы.

Спадар Мэкель перакананы, што Эўразьвяз мусіць быць гатовы да таго, каб падтрымаць беларускую апазыцыю ў пытаньнях візавай і міграцыйнай палітыкі. Як гэты было, напрыклад, у выпадку з Кубай, калі пасьля вядомай хвалі кастраўскіх рэпрэсіяў у сакавіку 2003 году, Брусэль узмацніў кантакты з кубінскімі дысыдэнтамі. Што да Беларусі, а таксама Ўкраіны, то ЭЗ мусіць прыкласьці надалей значна болей намаганьняў, каб падтрымаць дэмакратычныя сілы ў гэтых краінах, — перакананы нямецкі палітык Маркус Мэкель.
Минск, Белоруссия

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: