Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 1213 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30          




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Праваабаронцу Гары Паганяйлу аштрафавалі за пікет перад пракуратурай
11:08, 12/11/2004

Адміністрацыйная камісія Маскоўскага раёну Менску пакарала вядомага адваката, праваабаронцу, намесніка старшыні Беларускага Хельсінкскага камітэту Гары Паганяйлу грашовым штрафам у памеры пяці мінімальных заробкаў. Адміністрацыйныя судзьдзі вырашылі, што вядомы праваабаронца распаўсюджваў незарэгістраванае выданьне. Меліся на ўвазе брашуры з дакумэнтамі аб зьніклых палітыках, што трымалі ў руках удзельнікі пікету ля будынку пракуратуры Беларусі. Акцыя адбылася 16 верасьня, у пятую гадавіну зьнікненьня апазыцыянэраў Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага.

Гары Паганяйлу затрымалі разам зь яшчэ двума ўдзельнікамі пікету, між тым ён адмаўляе, што распаўсюджваў незарэгістраванае выданьне і гэтым парушаў закон. Тое, што насуперак закону яго прызналі вінаватым, праваабаронцу не зьдзіўляе:

“Яны фальсыфікуюць крымінальныя справы, незаконна асуджаюць на пазбаўленьне волі, гэта сёньня робіцца лёгка. Дык што ім пакараць рублём нейкага Паганяйлу, правабаронцу”, -- сказаў праваабаронца “Радыё Свабода”.

І ўсё ж Гары Паганяйла не пагадзіўся з пакараньнем і зьбіраецца абскарджваць яго ў вышэйшай судовай інстанцыі.

Белоруссия

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: