Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 1213 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30          




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Вярхоўны Суд прызнаў абгрунтаваным рашэньне не рэгістраваць Партыю свабоды і прагрэсу
17:01, 12/11/2004

Вярхоўны Суд Беларусі не задаволіў скаргу заснавальнікаў Партыі свабоды і прагрэсу Ўладзімера Навасяда, Сяргея Казлоўскага і Аляксандра Мельнікава, якія лічылі, што Міністэрства юстыцыі нематывавана адмовіла партыі ў рэгістрацыі.

Лідэр незарэгістраванай Партыі свабоды і прагрэсу Ўладзімер Навасяд пракамэнтаваў «Радыё Свабода» рашэньне суду:

“Я быў бы вельмі зьдзіўлены, калі б адбылося наадварот, калі б наша скарга ў Вярхоўны суд была б вырашана станоўчым чынам. Нічога нам не застаецца, як празь некаторы час паўтарыць тую ж самую працэдуру. Неабходна рабіць крокі ў справе стварэньня грамадзянскай супольнасьці. Таму неабходна даказваць легальна праз інстытуты, якія інуюць у Беларусі, магчымасьць грамадзянаў мець партыю, мець грамадзкія аб’яднаньні, празь якія ўдзельнічаць у грамадзянскіх справах у Беларусі”.

Міністэрства юстыцыі ўжо двойчы адмаўляла партыі ў рэгістрацыі, спасылаючыся на тое, што быў парушаны парадак стварэньня партыі й шэраг устаноўчых дакумэнтаў утрымліваў несапраўдныя звесткі. Паводле Ўладзімера Навасяда, партыя, якую ён спрабуе стварыць, — лібэральнага кірунку. У яе хочуць увайсьці ў асноўным сябры моладзевага грамадзкага аб’яднаньня “Грамадзянскі форум”, якое ўзначальвае Ўладзімер Навасяд.
Минск, Белоруссия

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: