Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Бел-чырвона-белы сцяг у цэнтры Менску 15:52, 15/11/2004
Бел-чырвона-белае палотнішча было вывешанае над ажыўлённым перакрыжаваннем ў цэнтры беларускай сталіцы. Актывісты руху “Зубр” вывесілі нацыянальны флаг велічынёй 2 на 3 метры на перакрыжаванні праcпекта Скарыны з вуліцай Казлова. Сведкамі акцыі сталі сотні мінакоў і кіроўцаў аўтамабілей.
“Нацыянальны сцяг заўсёды быў сімвалам барацьбы беларускага народа. Сёння ён стаў яшчэ і сімвалам свабоды, сімвалам еўрапейскага шляха для нашай краіны,” – сказаў адзін з удзельнікаў акцыі.