Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Ваўкавыскi прадпрымальнiк супраць тэлэрадыёкампанii «Гродна» 12:47, 15/11/2004
99 мiльёнаў рублёў кампенсацыi патрабуе ад тэлэрадыёкампанii “Гродна” ваўкавыскi прадпрымальнiк Мiкалай Аўтуховiч. У чацвер ён падаў iск у суд Ленiнскага раёна Гродна. Аўтуховiч сцвярджае, што адна з тэлеперадачаў каналу ўтрымлiвала звесткi, якiя абражаюць ягоны гонар i годнасць.
- 28 кастрычнiка ў эфiры тэлеканалу “Лад” паказалi рэпартаж, падрыхтаваны гарадзенскай студыяй. Я нават не хачу ўзгадваць, якая брыдота i бруд лiлася з тэлеэкранаў на гледачоў. Крыўдна, калi нешта робiш, дапамагаеш людзям, а цябе за гэта яшчэ i прынiжаюць, – кажа карэспандэнту ПАГОНI Мiкалай Аўтуховiч.
У вiдэарэпартажы прадпрымальнiка абвiнавацiлi ў затойваннi падаткаў, нелегальнай дзейнасцi i махiнацыях з аўтамашынамi. Аўтуховiч лiчыць усе гэтыя абвiнавачаннi абсалютна безпадстаўнымi. Акрамя афiцыйнага абвяржэння фактаў, што не адпавядаюць рэчаiснасцi, ён патрабуе ад тэлеканала “Лад” маральную кампенсацыю ў памеры 99 мiльёнаў рублёў.
Мiкалай Аўтуховiч з’яўляецца ўладальнiкам ваўкавыскага “Радыётаксi 22222”. У мiнулым годзе ён разам з сваiмi супрацоўнiкамi пасля налажэння вялiкага фiнансавага пакарання абвесцiў галадоўку пратэсту. Галадоўшчыкi дамаглiся зняцця арышту з маёмасцi “Радыётаксii 22222”. Судовая справа цягнецца i па сённяшнi дзень.
На парламенцкiх выбарах Аўтуховiч выстаўляў сваю кандыдатуру па Ваўкавыскай выбарчай акрузе, аднак прайграў кандыдату ад улады. Минск, Белоруссия