Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Баранавічах у бацькоў актывісткі руху "Зубр" канфіскавалі маёмасьць 14:09, 15/11/2004
11 лістапада ў кватэру, дзе разам з бацькамі пражывае Марыя Гамбецкая, прыйшлі судовыя выканаўцы і канфіскавалі відэамагнітафон і тэлевізар, якія зьяўляюцца маёмасьцю бацькоў. Канфіскацыя цалкам супрацьпраўная, бо паводле заканадаўства, дзеці не маюць долі ў агульнай уласнасьці сужэнцаў. А бацькі, у сваю чаргу, не нясуць абавязкаў па штрафах паўнагадовых дзяцей.
Марыя Гамбецкая была аштрафаваная за ўдзел у акцыі “Свабода Марынічу”, якая адбывалася 27 верасьня ў Баранавічах. Суд вынес рашэньне па арт.167.-1. ч.1 (парушэньне парадку правядзеньня масавых мерапрыемстваў). Штраф – 30 базавых велічынь.
Супрацьпраўныя дзеяньні судовых выканаўцаў будуць абскарджвацца ў судовым парадку, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна». Минск, Белоруссия