Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
На Магілёўшчыне пакаралі 3 суткамі арышта актывіста апазіцыі 11:17, 16/11/2004
15 лістапада ў горадзе Горкі ў Магілёўскай вобласьці дастаўлены ў суд і пакараны трыма суткамі адміністрацыйнага арышту актывіст Беларускай сацыял-дэмакратычнай грамады Дзям’ян Франкоўскі. У сёлетнім чэрвені адміністрацыйная камісія Горацкага райвыканкаму аштрафавала Дзям’яна Франкоўскага. Яго абвінавацілі ў “распаўсюдзе ўлётак, якія вырабленыя з парушэньнем устаноўленага парадку”.
Справа актывіста стала шырока вядомая ў Горках таму, што на Дзям’яна Франкоўскага, які перадаваў у партыйныя арганізацыі кааліцыйныя ўлёткі “Пяць крокаў да лепшага жыцьця”, паскардзіўся чыноўнікам «вэртыкалі» і міліцыянтам пільны кіраўнік мясцовай вэтэранскай арганізацыі. Дзям’ян Франкоўскі быў аштрафаваны на адну базавую вялічыню – 19 тысяч рублёў.
Франкоўскі не плаціў штраф прынцыпова, бо ён не прызнаваў сябе вінаватым. Аднак учора за ім прыехалі міліцыянты і адвезьлі на суд. Минск, Белоруссия