Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Ваўкавыская галадоўніца Валянціна Салдатава ад панядзелка зьмешчаная ў шпіталь — пагоршылася здароўе. Цягам 19 дзён 67-гадовая пэнсіянэрка адмаўляецца ад ежы на знак пратэсту супраць фальсыфікацыі вынікаў выбараў, перасьледу незалежнай “Мясцовай газэты” і бязьдзеяньня ўладаў у вырашэньні жыцьцёвых праблемаў.
Валянціна Садатава хварэе на цукровы дыябэт, і на шпіталізацыі настоялі лекары. Але жанчына пагадзілася толькі на дзённы стацыянар, бо мусіць даглядаць непаўнагадовую ўнучку-школьніцу. Спадарыня Салдатава прымае лекі й працягвае галадоўку.
Паводле спадарыні Салдатавай, улады Ваўкавыску на галадоўку па-ранейшаму не зважаюць.
“Калі за гэтулькі дзён, як яна галадае, ніводзін з чыноўнікаў не прыйшоў, ніводзін з дэпутатаў, дык гэта — параліч улады ў Беларусі, натуральны параліч”, -- пракамэнтавала сітуацыю “Радыё Свабода” дачка пэнсіянэркі Натальля Буданава. Минск, Белоруссия