Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Выраслі тарыфы на праезд у прыгарадных і пасажырскіх цягніках 11:22, 17/11/2004
З 16 лістапада Беларуская чыгунка падвысіла аплату за праезд усімі відамі чыгуначнага транспарту для ўсіх катэгорыяў пасажыраў. Паездкі ў пасажырскіх цягніках і вагонах міжнароднай клясы на тэрыторыі краіны падаражэлі на 10%. Кошт праезду адной зоны ў прыгарадных цягніках павялічыўся на 20% і цяпер складае 300 беларускіх рублёў. Адпаведна на 5 і 10% падаражэў праезд і для ўсіх ільготных катэгорыяў грамадзянаў: пэнсіянэраў, школьнікаў і студэнтаў. Падвышэньне коштаў сталася нечаканасьцю як для пасажыраў, так і для супрацоўнікаў чыгункі, бо першапачаткова зьмена тарыфаў была абвешчаная на 1 сьнежня. Акрамя таго, з 20 лістапада даражэе праезд у гарадзкім транспарце Менску. Адна паездка будзе каштаваць 360 беларускіх рублёў.