Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 1718 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30          




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Суд разгледзіць скаргу Вольгі Завадскай на пракуратуру
12:35, 17/11/2004

25 лістапада ў Мінскім гарадзкім судзе будзе слухацца справа па скарзе Вольгі Завадзкай на дзеяньні пракурорскіх работнікаў, якія праігнаравалі яе патрабаваньне наноў разгледзець справу адносна выкраданьня яе сына Дзьмітрыя Завадзкага пасьля прэс-канферэнцыі А. Лукашэнкі.

17 лістапада маці зьніклага ў ліпені 2000 году тэлеапаретара ОРТ Дзьмітрыя Завадзкага атрымала паведамленьне з Мінскага гарадзкога суда, у якім сказана, што 25 лістапада ў 14.00 у Мінскім гарадзкім судзе будзе слухацца грамадзянская справа па яе скарзе на дзеяньні службовых асобаў (супрацоўнікаў Рэспубліканскай пракуратуры), якія ўшчамляюць правы грамадзянаў.

Нагадаем, што 20 ліпеня бягучага году падчас прэс-канферэнцыі А.Лукашэнка заявіў, што мае “некаторыя дакументы” і калі ён іх зараз абнародуе “то справа Завадзкага пераўтворыцца ў антысправу”.

На падставе публічна абвешчаных зьвестак, маці журналіста Вольга Завадзкая падала заяву ў Рэспубліканскую пракуратуру аб узбуджэньні крымінальнай справы аднасна яе сына “па наноў адкрыўшыхся абставінах” у сувязі з выступам А. Лукашэнкі.

Пракуратура Рэспублікі Беларусь ніяк не адрэагавала на заяву маці Дзьмітрыя Завадзкага, і яна падала скаргу на незаконныя дзеяньні супрацоўнікаў пракуратуры ў суд з патрабаваннем абавязаць супрацоўнікаў пракуратуры даць ёй матываваны адказ.

Разам з тым, у Рэспубліканскай пракуратуры Вользе Рыгораўне сказалі, што адказу на яе заяву ня будзе, паколькі заяву забраў асабіста генпракурор Віктар Шэйман і ніякага распараджэньня па гэтай справе супрацоўнікам пракуратуры не даваў, паведаміў праваабрончы цэнтр “Вясна”.
Минск, Белоруссия

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: